Вадзім Бялятка

Пра гэта стала вядома на чарговым пасяджэнні Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэту. Аб рабоце па абароне правоў і законных інтарэсаў дзяцей на тэрыторыі раёна расказаў намеснік старшыні райвыканкаму Вадзім Бялятка.

Ён зазначыў, што пытанне знаходзіцца ў сферы адказнасці большасці раённых службаў, яму надаецца пільная ўвага. За 5 месяцаў 2026 года ў аддзел адукацыі райвыканкаму паступілі сігналы аб сямейным недабрабыце ў 43 сем’ях, дзе гадуецца 90 дзяцей. Па кожнай інфармацыі праведзены сацыяльныя расследаванні, у 10 сем’ях (30 дзяцей) устаноўлены крытэрыі і паказчыкі недабрабыту. Сёлета з улікам пераходных расследаванняў у сацыяльна ненадзейным становішчы прызнаны 39 непаўналетніх з 15 сем’яў, а ўсяго на ўліку на 1 чэрвеня – 81 дзіця з 30 сем’яў. Прычыны носяць камбінаваны характар, аднак дамінуюць злоўжыванне бацькамі спіртнымі напоямі, нежаданне працаваць.

У першым паўгоддзі ў дачыненні да 24 непаўналетніх з 13 сем’яў спынены рашэнні аб прызнанні ў сацыяльным недабрабыце, трое з дзвюх сем’яў прызнаны маючымі патрэбу ў дзяржаўнай абароне,  у адну сям’ю пасля адабрання вернуты 5 дзяцей, правоў былі пазбаўлены 6 бацькоў (3 сям’і) на 8 дзяцей. На 1 чэрвеня 2026 года на дыспансерным уліку ў наркалагічным кабінеце знаходзіліся 8 дарослых катэгорыі сацыяльна ненадзейных і адна абавязаная асоба. Працэнт спагнання расходаў з абавязаных асоб па раёне складае 132 %. (зразумець, як можна спагнаць 132 працэнты звычайнымі чалавечымі мазгамі досыць цяжка).