
Мы ўжо паведамлялі, што старшыня Карэліцкага раённага суду Руслан Хіхол сярод іншых указам Лукашэнкі 22 чэрвеня пераведзены на працу суддзём суду Кастрычніцкага раёну Гародні. З гэтай прычыны ў Карэлічах мясцовыя чыноўнікі праважалі яго на новае месца працы як героя. Хіхол 5 гадоў быў начальнікам Карэліцкага раённага суду.
Председатель Кореличского райисполкома Александр Курило и председатель Кореличского районного Совета депутатов Алексей Гаврош поблагодарили Руслана Эдуардовича за добросовестную работу и поздравили с новым этапом в жизни.
А мы прыгадаем, што Руслан Хіхол – актыўны саўдзельнік злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі. Ён
абвяшчаўў абвінаваўчыя прысуды па палітычна матываваных артыкулах, прызначыў пакаранне штрафамі на агульную суму не менш за 3415 рублёў і не менш за 7 сутак адміністрацыйнага арышту. Раней ён ужо працаваў у гарадзенскім судзе і праводзіў рэпрэсіі яшчэ да 2020 году.
29 жніўня 2018 года прыгаварыў актывіста Аляксандра Лаўрэнцьева да штрафу на 20 базавых велічынь па артыкулах 23.4 і 23.34 КаАП за тое, што той хацеў правесці прадстаўленне з Мікалаем Салянікавым.
10 ліпеня 2019 года прыгаварыў гісторыка Мечыслава Супрона да штрафу на 5 базавых велічынь па артыкуле 23.34 КаАП за асвятленне праблемы з экалогіяй Нёмана.
20 снежня 2019 года прыгаварыў актывіста Вадзіма Саранчукова да штрафу ў памеры 20 базавых велічынь па артыкуле 23.34 КаАП за акцыю супраць інтэграцыі з Расіяй.
07 жніўня 2020 года прыгаварыў Яўгена Урбанайта да штрафу на 20 базавых велічынь за ўдзел у аўтапрабегу салідарнасці.
31 жніўня 2020 года прыгаварыў карыкатурыста Андрэя Янкавіча да 7 сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у мірнай дэманстрацыі.
У траўні 2024 году ў судзе Карэліцкага раёну Хіхол вёў карны палітычны працэс. На лаве падсудных быў Віктар Яўсей. Яго вінавацілі паводле часткі 1 артыкулу 367 (Паклёп у дачыненні Лукашэнкі). Карны прысуд дакладна невядомы.
А ў лістападзе 2024 году ў Карэліцкім раённым судзе Руслан Хіхол судзіў Святлану Турок.

Карэліцкія чыноўнікі высока ацанілі дзейнасць Хіхола ў сваім раёне:
“Хихол, который занимал должность председателя суда Кореличского района на протяжении 5 лет, удостоен Почетной грамоты Кореличского районного исполнительного комитета за добросовестную службу в системе судебных органов, высокий профессионализм и активную общественную позицию, а также Почетной грамоты Кореличского районного Совета депутатов за высокий профессионализм, добросовестное отношение к исполнению служебных обязанностей, повышение доверия граждан к судебной системе, активное участие в совместной проектной деятельности с депутатским корпусом района по благоустройству и наведению порядка на земле.”.
