
У Гародні 29 чэрвеня ў абласным судзе пачалі судзіць Валянціну Навумаву. Вядзе працэс адзін з сама жорсткіх суддзяў вобласці Мікалай Рачынскі. За яго плячыма дзясяткі палітычна матываваных крымінальных спраў.
Валянціна Навумава была затрыманая 5 верасня 2025 году. З таго часу яна знаходзіцца пад вартай.
Навумавай інкрымінуюць наступныя артыкулы Крымінальнага кодэксу:
артыкул 16, частка 6 (Пасобніцтва ў суўдзеле ў злачынстве)
артыкул 130, частка 1 (Распальванне іншай сацыяльнай варожасці)
артыкул 130, частка 3 (Дзеянні, якія прадугледжаны часткамі 1 ці 2 артыкулу, здзейсненыя групай асобаў)
артыкул 188 (Паклёп)
артыкул 203-1, частка 3 (Парушэнне тайны перапіскі, тэлефонных перамоваў)
артыкул 361-4, часткі 1 і 2 (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці, тыя ж дзеянні, здзейсненыя паўторна)
артыкул 367, частка 2 (Паклёп у дачыненні Лукашэнкі)
артыкул 368, частка 1 (Абраза Лукашэнкі)
артыкул 369 (Абраза прадстаўніка ўлады)
артыкул 370 (Здзек з дзяржаўных сімвалаў)
артыкул 391 (Знявага суддзі)
Наступнае судовае паседжанне пройдзе 2 ліпеня.
Напомнім, што Валянціна Навумава значны час была сябрам партыі левых “Справядлівы свет”. Яе пераследавалі і раней. Так у 2017 годзе яна была засуджана па адміністрацыйнай справе за ўдзел у акцыі “недармаедаў” 15 сакавіка таго году.
