Гродна-Ланьчжоу

Гародню ўсё больш завязваюць на супрацу з расейскімі і кітайскімі, ды іншымі азіяцкімі рэгіёнамі. Чарговым пабрацімствам стала падпісанне дамовы аб супрацы гарадзенскімі чыноўнікамі ў кітайскім горадзе Ланчжоу, дзе яны знаходзяцца з афіцыйным візітам.

Прапагандысты рапартуюць: “Между Гродно и Ланьчжоу открыты новые горизонты для сотрудничества — экономика, культура, образование, туризм и обмен опытом в городском управлении. Это важный шаг в укреплении белорусско-китайских связей на уровне регионов.

Документ подписан, и уже в ближайшее время начнётся проработка конкретных совместных проектов. Ждём новых возможностей для города и его жителей”. Толькі ніякіх новых магчымасцяў для жыхароў Гародні ў выніку гэтай супрацы не з’явіцца.

Прыгадаем, што раней пабрацімам Гародні сталі расейскі Тамбоў і азербайджанская Габала, а даўняя плённая супраца 1990-ых гадоў з еўрапейскімі гарадамі – французскім Ліможам і нямецкім Міндэнам – даўно спынена.