
Дзмітрый Рэзянкоў і Юрый Скок
У Астравецкім РАУС прайшоў сход асабовага складу райаддзелу, прадстаўнікоў сілавых структур раёну пры ўдзеле першага намесніка старшыні райвыканкама Валянціна Чырыцы, старшыні райсавета дэпутатаў Генадзя Бычко і начальніка УУС Гарадзенскага аблвыканкаму Дзмітрыя Рэзянкова.
На пасаду начальніка АУС Астравецкага райвыканкама зараз прызначаны падпалкоўнік міліцыі Юрый Скок, які да гэтага быў начальнікам міліцыі грамадскай бяспекі, намеснікам начальніка Гарадзенскага РАУС.
Юрый Скок значны час працаваў у Гародні, займаўся справамі грамадскіх актывістаў. У міліцыі ён служыць ужо 28 гадоў.
