сапсаваны дакумент

Больш за 340 праблемных дакументаў выявілі пагранічнікі Рэспублікі Беларусь з пачатку года, паведаміў Дзяржпамежкамітэт.

Сапсаваныя дакументы застаюцца самай распаўсюджанай праблемай у тых, хто перасякае мяжу. У другім квартале колькасць несапраўдных дакументаў вырасла на 12% – са 160 да 180.

З 1 студзеня найбольш частым парушэннем стаў брак беларускай візы ў пашпарце, выяўлена 157 такіх фактаў. Перасячы мяжу з пратэрмінаваным пашпартам спрабавалі 89 чалавек. У гэты лік уваходзяць выпадкі, калі дакумент не быў абноўлены пасля змены прозвішча. Дакумент з пашкоджаным фотаздымкам, у трухлявым стане або з размытым друкам прадаставіў 61 грамадзянін. У пункты пропуску без дакументаў, якія даюць права на перасячэнне дзяржаўнай мяжы, прыбылі 22 чалавекі. Прад’явілі пашпарты, якія знаходзяцца ў базе несапраўдных дакументаў, 15 беларусаў.

У ДПК звярнулі ўвагу, што сустракаюцца і наўмысныя парушэнні. З пачатку году беларускія памежнікі затрымалі пяць чалавек з падробленымі пашпартамі.