Карэліцкі райвыанкам

У Беларусі ўсё больш адчуваецца дэфіцыт працоўных рук. Дзясяткі тысяч грамадзян Беларусі, пераважна маладога і сярэдняга веку, за апошнія 6 гадоў былі змушаны пакінуць родную краіну і працаваць на чужыне.

Асабліва востра дэфіцыт працаўнікоў адчуваецца ў сельскай мясцовасці. Вёскі і мястэчкі проста выміраюць фізічна, у іх амаль няма моладзі. Гэта прызнаюць самы чыноўнікі. Нізкія заробкі таксама не спрыяюць працаўладкаванню. На паседжанні Карэліцкага райвыканкаму на нарадзе пад старшынствам начальніка мясцовай вертыкалі Аляксандра Курылы былі агучаны характэрныя лічбы.

Аб рабоце ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама расказала яго начальнік Іна Богуш. Так, на 1 чэрвеня ў цэнтры занятасці на ўліку было 35 чалавек, у тым ліку 12 беспрацоўных. За 5 месяцаў па пытаннях пошуку працы звярнулася 149 чалавек. Працаўладкавана 115 чалавек, у тым ліку 12 беспрацоўных.

У раёне ёсць 321 вакансія. Попыт на работнікаў па працоўных прафесіях складае 52%.

Старшыня райвыканкаму Курыла так ацаніў сітуацыю:

— Кадры нужно искать, — подчеркнул Александр Курило. — Руководителям сельхозпредприятий нужно встречаться со студентами, рассказывать об условиях труда и быта. Одно из решений проблемы — привлечение трудовых мигрантов. Положительные примеры у нас есть. Например, в СПК «Жуховичи» работают граждане Республики Узбекистан. Они довольны всем: заработком, условиями проживания и работы. В целом поиск работников нужно начинать еще со школьной скамьи.

Сітуацыя на Гарадзеншчыне складаецца так, што ў рэгіён усё больш завозіцца працоўных мігрантаў з бедных краінаў Азіі.