З 2020 года ў Беларусі як мінімум 2044 грамадскія аб’яднанні, фонды, установы і асацыяцыі былі ліквідаваныя або знаходзяцца ў працэсе ліквідацыі.

Толькі за апошні месяц гэтая колькасць павялічылася яшчэ на 11 арганізацый.

Паводле маніторынгу Lawtrend, на канец чэрвеня 1244 арганізацыі знаходзіліся ў працэсе прымусовай ліквідацыі, яшчэ 800 прынялі рашэнне пра самаліквідацыю.