
фота ілюстрацыйнае
Як паведамляе «Белсат», нядаўна беларуска атрымала адмову ў міжнароднай абароне ў Польшчы. Упраўленне ў справах замежнікаў абгрунтавала рашэнне ў тым ліку тым, што ў Беларусі змяншаецца маштаб рэпрэсіяў.
«Вясна» нядаўна прэзентавала даклад «Схаваныя рэпрэсіі ў Беларусі 2020–2026», які аналізуе, як за апошнія шэсць гадоў кардынальна змяніўся характар пераследу ў краіне. Рост крымінальных спраў на фоне маўчання, інфармацыйная блакада і пагроза цывілізацыйнага адкату — галоўныя тэмы дакумента.
У 2020–2021 гадах улады дзейнічалі максімальна паказальна, але ў апошнія гады тактыка рэжыму змянілася. Знешні спакой у краіне — гэта ілюзія, за якой хаваецца жорсткі і глыбокі ціск.
Паводле звестак праваабаронцаў, крымінальны масіў не проста не змяншаецца, а расце: штогод у Беларусі фіксуецца каля 5 000 новых палітычных крымінальных спраў. Гэта гіганцкі «рэзерв», які дазваляе рэжыму трымаць краіну ў татальным страху.
