
Знакамітаму беларускаму літаратару Уладзіміру Някляеву споўнілася 80 гадоў!
Уладзімір Някляеў нарадзіўся 9 ліпеня 1946 году ў Смаргоні (хоць паводле іншай версіі насамрэч – 11 ліпеня), ягоныя сваякі па маці з Крэва. Менавіта гэтае мястэчка ён лічыць родным.
Вучыўся ў Менскім тэхнікуме сувязі. Займаўся на аддзяленні паэзіі Літаратурнага інстытута ў Маскве. Завочна скончыў філалагічны факультэт Менскага педагагічнага інстытута.
Працаваў літаратурныс супрацоўнікам рэдакцыі газеты «Знамя юности», старшым рэдактарам галоўнай рэдакцыі літаратурна-драматычных праграм Беларускага тэлебачання, галоўным рэдактарам часопіса «Крыніца» («Родник»).
Узначальваў Саюз пісьменнікаў Беларусі і Беларусі ПЭН-цэнтр.
Удзельнічаў у прэзідэнцкіх выбарах у 2010 годзе як кандыдат у прэзідэнты. Быў жорстка збіты, арыштаваны і зняволены. Пасля вызвалення працягваў займацца грамадска-палітычнай дзейнасцю.
Лаўрэат шэрагу прафесійных і дзяржаўных узнагарод за літаратурную дзейнасць. Намінант на Нобелеўскую прэмію (2011).
Пасля падзеяў 2020-21 гадоў Уладзімір Някляеў жыве ў Польшчы.
“Гарадзенская праваабарона” далучаецца да шматлікіх віншаванняў і жадае юбіляру здароўя і найхутчэйшага вяртання на вольную радзіму!
