
Следчы камітэт РБ зрабіў на сваім сайце адмысловае акенка, якое адлюстроўвае колькасць людзей, супраць якіх ішоў ці вядзецца пераслед у рамках так званай “спецыяльнай вытворчасці”.
Зараз па інфармацыі СК такая вытворчасць ішла і вядзецца агулам супраць 180 чалавек. Перыядычна гэты спіс папаўняецца.
На Гарадзеншчыне ў рамках гэтага завочнага палітычнага пераследу засуджана ўжо 16 чалавек, яшчэ мінімум супраць 5 беларускіх грамадскіх актывістаў такія справы ідуць.
