
фота ілюстрацыйнае
Гарадзенская культурная менеджарка Юлія Катаржынская, якая апошнія гады не жыве ў Беларусі, паведаміла ў сваім акаўнце ў фэйсбуку, што гарадзенскія сілавікі прымеркавалі да яе дня нараджэння своеасаблівы “падарунак”.
Катаржынская напісала: “выклікалі на допыт маіх аднакласнікаў, аднагрупнікаў, выкладчыкаў (людзей, з якімі мы год 15 не камунікавалі) у мой дзень народзінаў, каб яны павіншавалі мяне, перадалі прывіт ад паліцаяў і іх патрабаванне тэрмінова выйсці з імі на сувязь, іначай усім будзе фігова. Яскравей было толькі ў 2021 з масавымі затрыманнямі”.
Апошнія тыдні сярод гарадзенскіх міліцыянтаў і спецслужбаў назіраецца цяжказразумелая актыўнасць, па словах відавочцаў шмат людзей выклікаюць без усялякіх прычын і падставаў на допыты, сілавікоў цікавяць найперш беларускія палітэмігранты.
