МУС РБ

У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 22 прозвішчы — цяпер у ім 6794 чалавекі. Спіс цэлы час набліжаецца да сямі тысяч чалавек.

17 ліпеня МУС зрабіла традыцыйнае пятніцавае абнаўленне «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

Сярод іх грамадзянін Расеі Дзмітрый Карчэўны, асуджаны па шэрагу палітычных артыкулах.

З гарадзеншчыны спіс папоўніў Рыгор Севасцьян са Слоніма. Раней 45-гадовага мужчыну судзілі ў Гарадзенскім абласным судзе паводле артыкулу 361-4 (“Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці”).

Апошні «Пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».