
На Беларускай АЭС працягваецца хваля звальненняў праз «нелаяльнасць». Як стала вядома «Люстэрку», са станцыі звольнілі начальніка лабараторыі дэфектаскапіі Уладзіміра Вашчылу — ключавога спецыяліста, які калісьці настаяў на праверцы корпуса рэактара пасля таго, як ён зваліўся пры разгрузцы. Мужчыну адправілі на 7 сутак пасля праверкі тэлефона КГБ, а потым звольнілі «за прагулы».
Па словах крыніц, фармальнай прычынай стала актыўнасць у сацсетках да 2020 года, а таксама «абуральныя паводзіны»: адмова гнаць падначаленых на праўладныя мітынгі ў 2020-м і ўхіленне ад прымусовай падпіскі на дзяржаўныя газеты.
Пасля звальнення начальніка лабараторыі, супрацоўнікам разаслалі папераджальныя лісты з патрабаваннем пачысціць сацсеткі з пагрозай: «Хто недагледзеў, той будзе мець праблемы».
