школа

Школьнікі, ілюстрацыйнае фота / Генпракуратура

У Беларусі абнавілі дзяржаўны стандарт на школьную форму, які дзеіў з 2018 года. Цяпер адзенне для вучняў пачатковай і сярэдняй школаў павінна быць пашытае на тэрыторыі Беларусі, заўважыла “Наша Ніва”.

Новыя стандарты не датычаць абутку і спартовай формы.

Што да астатняй формы, дык школьнае адзенне, якое прэтэндуе на дадаванне ў афіцыйны рэестр вытворцаў, мусіць быць пашытае на тэрыторыі Беларусі. Пры гэтым тэкстыльныя матэрыялы, з якіх яго шыюць, не менш як на 50% павінны быць вырабленыя ў Беларусі ці ў Расеі.

Таксама падвысіліся патрабаванні да якасці формы — напрыклад, цяпер патрабуецца большая трываласць тканіны.

Новыя патрабаванні пачнуць дзеіць з 13 жніўня.