КГБ

КДБ выклікае непаўналетніх падлеткаў, якія вучацца ў Польшчы, на допыты пасля вяртання ў краіну на канікулы. Пра гэта даведалася Еўрарадыё ад сем’яў, якія трапілі ў такую сітуацыю.

Паводле крыніц, супрацоўнікі спецслужбаў патэлефанавалі падлетку, калі той прыехаў у Беларусь на канікулы. Размова была доўгай, пасля дзіця запрасілі на сустрэчу, якая ўжо адбывалася ў прысутнасці бацькоў.

Падлетка распытвалі пра вучобу ў польскім ліцэі, пра адносіны з палякамі і сябрамі-беларусамі, глядзелі тэлефон і перапісвалі кантакты. Таксама пыталіся, ці  ўдзельнічае дзіця ў “мерапрыемствах” [магчыма, маюцца на ўвазе івэнты, арганізаваныя дэмсіламі].

Вядома і пра выпадкі, калі ў КДБ выклікалі школьнікаў.