Валянціна Навумава

Апошняе паседжанне па палітычна матываванай справе гарадзенкі Валянціны Навумавай прайшло 24 ліпеня. У выніку судзя Мікалай Рачынскі прысудзіў 7 гадоў зняволення ў калоніі агульнага рэжыму. Менавіта столькі запытваў пракурор.

Карны працэс пачаўся яшчэ 29 чэрвеня ў абласным судзе і доўжыўся амаль месяц. Навумаву прызналі вінаватай паволе наступных артыкулаў Крымінальнага кодэксу:

артыкул 16, частка 6 (Пасобніцтва ў суўдзеле ў злачынстве)

артыкул 130, частка 1 (Распальванне іншай сацыяльнай варожасці)

артыкул 130, частка 3 (Дзеянні, якія прадугледжаны часткамі 1 ці 2 артыкулу, здзейсненыя групай асобаў) 

артыкул 188 (Паклёп)

артыкул 203-1, частка 3 (Парушэнне тайны перапіскі, тэлефонных перамоваў)

артыкул 361-4, часткі 1 і 2 (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці, тыя ж дзеянні, здзейсненыя паўторна)

артыкул 367, частка 2 (Паклёп у дачыненні Лукашэнкі)

артыкул 368, частка 1 (Абраза Лукашэнкі)

артыкул 369 (Абраза прадстаўніка ўлады)

артыкул 370 (Здзек з дзяржаўных сімвалаў)

артыкул 391 (Знявага суддзі)

Валянціна Навумава была затрыманая 5 верасня 2025 году.