
1 жніўня ў мястэчку Гальшаны пройдзе традыцыйны фэст “Гальшанскі замак”. На жаль, аднак, мясцовыя ашмянскія чыноўнікі ад культуры не парупіліся зрабіць нават афішу фэсту па-беларуску. Уся праграма, акрамя назвы коннага шоў, напісана па-расейску. Гэта яшчэ раз сведчыць пра грэблівае стаўленне ўладнай вертыкалі да беларускай мовы як мовы тытульнай нацыі.
