МУС РБ

24 ліпеня МУС абнавіла «Пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

У пералік уключылі яшчэ 12 чалавек, у тым ліку грамадзяніна Украіны Віктара Келера, асуджанага паводле абвінавачання ў «садзейнічанні экстрэмізму».

Цяпер у «спісе экстрэмістаў» — 6806 чалавек.

А КДБ абнавіў пералік «асоб, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці». У яго ўключылі яшчэ 14 чалавек, сярод якіх тры жанчыны.

У спіс дадалі Аляксандра Зубрыка, Станіслава Прыгодзіча, Арцёма Сабалеўскага, Яўгена Пергаева, Алену Жылачкіну, Зарыну Сарокіну, Алега Давыдчыка, Цімафея Малахоўскага, Аксану Вальвачову, Сяргея Пако, Валерыя Рынкевіча, Даната Дашкоўскага, Анатоля Вайцяхоўскага і Уладзіміра Карчэўнага.

Цяпер у «тэрарыстычным спісе» 1471 чалавек, з іх 719 — беларусы.