Павел Міцкевіч

27 ліпеня Гарадзенскі абласны суд абвесціў прысуд у рамках спецвытворчасці Паўлу Міцкевічу. Як і чакалася, яго прызналі вінаватым паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса: «дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь» (арт. 369-1) і «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці, учыненае паўторна групай асоб па папярэдняй змове» (ч. 2 арт. 361-4).

Па першым артыкуле Міцкевічу прызначылі 3 гады пазбаўлення волі, па другім — 5 гадоў. Канчаткова яго засудзілі да 5 гадоў калоніі са штрафам 500 базавых велічынь (22 500 рублёў).

Павел Міцкевіч з’ехаў з Беларусі больш за 20 гадоў таму. У 2008 годзе ён заснаваў у Польшчы фонд «Okno na Wschód» («Акно на Усход»), дзе цяпер узначальвае праўленне. Апошнімі гадамі адзін з галоўных кірункаў працы арганізацыі — дапамога пераселеным беларусам.