
На Беларускай атамнай электрастанцыі з’явілася адна з самых высокааплатных вакансій у краіне — там шукаюць намесніка галоўнага інжынера па электратэхнічным забеспячэнні АЭС, піша Office Life.
Паводле інфармацыі з базы даных службы занятасці Беларусі, будучаму супрацоўніку гатовы плаціць ад 7,9 тысячы да 10,3 тысячы рублёў у месяц. Гэта самая высокааплатная прапанова сярод амаль ста адкрытых вакансій на БелАЭС.
Акрамя высокага заробку, работніку абяцаюць даць кватэру ў аграгарадку Варняны Астравецкага раёнe.
На гэтую пасаду ў першую чаргу разглядаюць спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй па напрамках, звязаных з энергетыкай, аўтаматызацыяй, экалагічнай бяспекай, абаронай ад надзвычайных сітуацый, а таксама фізікай, у тым ліку ядзернай фізікай і тэхналогіямі.
Ад кандыдата патрабуецца не менш за пяць гадоў досведу працы на кіраўнічых пасадах у энергетычнай сферы.
У аб’яве таксама адзначаецца, што прызначэнне на гэтую пасаду магчымае толькі пасля атрымання адпаведнай ліцэнзіі Дзяржатамнагляду.
