свята ганчара

1 жніўня ў мястэчку Поразава, што ў Свіслацкім раёне, пройдзе фэст Свята ганчара. Поразава вядома ў нашай гісторыі як старадаўні цэнтр ганчарства.

У праграме фэсту пад назвай “Мастацтва гліны і агню” конкурс ганчароў, дэгустацыя знакамітай банкухі (унікальнага пірага) і пенная вечарына, а таксама танцавальнае шоў і эстрадная праграма.