
У Гародні старшыня гарвыканкаму прадставіў мясцовым чыноўнікам новага начальніка Ленінскага раёну – Уладзіслава Гершгорына.
Раней Гершгорын кіраваў вертыкаллю Ашмянскага раёну. Ён быў на гэтай пасадзе з канца 2019 году. У Ашмянах Гершгорына ў крэсле замяніў яго намеснік па пытаннях будаўніцтва, архітэктуры і жыллёва-камунальнай гаспадаркі Андрэй Клышэўскі.
Ранейшаму кіраўніку Ленінскага раёну Ігару Бобыру падзякавалі і ўручылі граматы. Дзе ён будзе працаваць далей – не паведамляецца.
