
Гурт “Дзецюкі”, фота ілюстрацыйнае
Ленінскаму суду Гародні ніяк няма спакою з “экстрэмізмам”.
На гэты раз гэтая дзяржаўная структура прызнала “экстрэмісцкімі”:
Канал на відэахостынгу Youtube пад назвай “DZIECIUKI”;
Канал на відэахостынгу Youtube пад назвай “harodnia.com”. Забаўна, што на ім толькі 9 падпісчыкаў і ён не абнаўляўся ўжо 12 гадоў;
Канал на відэахостынгу Youtube пад назвай “Гордыя Беларусы”.
