
Па стане на канец ліпеня 2026 года ў Беларусі спынілі існаванне не менш за 2053 некамерцыйныя арганізацыі. Пра гэта паведамляе Lawtrend у маніторынгу сітуацыі са свабодай асацыяцый і становішчам арганізацый грамадзянскай супольнасці за ліпень 2026 года.
З іх:
1249 НКА былі прымусова ліквідаваныя або знаходзяцца ў працэсе ліквідацыі;
804 арганізацыі прынялі рашэнне аб самаліквідацыі.
У ліпені Менскі гарадскі суд ліквідаваў грамадскія аб’яднанні «МашЫна времени», Этнагістарычны цэнтр «Явар», аб’яднанне ліквідатараў аварыі на ЧАЭС «1986», а таксама інфармацыйна-даследчую ўстанову «Клуб грамадзянскіх філосафаў» і «Цэнтр медыяцыі і перамоваў».
Акрамя таго, не менш за чатыры арганізацыі прынялі рашэнне аб добраахвотнай ліквідацыі. У Lawtrend адзначаюць, што ў большасці выпадкаў такія рашэнні з’яўляюцца змушанымі — праз рэпрэсіі і немагчымасць працягваць дзейнасць.
