УСК Гарадзенскай вобласці

Лукашэнка зрабіў кадравыя прызначэнні ў кіраўніцтве ўпраўленняў Следчага камітэту па Менскай, Магілёўскай і Гарадзенскай абласцях. Адпаведны ўказ ён падпісаў 6 жніўня.

Начальнікам УСК па Менскай вобласці прызначаны генерал-маёр юстыцыі Уладзімір Шышко. На пасаду начальніка УСК па Магілёўскай вобласці, якую ён займаў раней, прызначаны палкоўнік юстыцыі Аляксандр Пратасавіцкі.

Палкоўнік юстыцыі Аляксандр Агафонаў зойме вакантную пасаду начальніка УСК па Гарадзенскай вобласці.


Яшчэ будучы студэнтам пятага курса, у 2004 годзе, Аляксандр Агафонаў быў прыняты на пасаду следчага раённай пракуратуры Менску. І з таго часу ён зрабіў кар’еру да начальніка галоўнага следчага ўпраўлення. Цяпер будзе галоўным у СК па Гарадзеншчыне.