Гродна-Азот

А другой гадзіне ночы быў спынены цэх «Аміяк-3», а затым — цэх «Карбамід-3».

«Падчас спынення і наступных пускавых аперацый цэха «Аміяк-3» з мэтай утылізацыі гаручых рэчываў, што ўваходзяць у склад тэхналагічнага газу, тэхналагічным рэгламентам прадугледжана яго кароткачасовае спальванне на факельнай устаноўцы», — паведамляе прадпрыемства.

Такія сітуацыі на “Гродна-Азоце” здараюцца апошнімі гадамі ўсё часцей.