22 жніўня ў Астраўцы пройдзе штогадовы “День атомного города”. Мясцовыя чыноўнікі рыхтуюць усю святочную праграму на мове чужой нацыі – па-расейску. Менавіта так падрыхтаваная афіша “Дня”. Так і будзе праходзіць чарговая ідэалагічная акцыя.

Адным з спонсараў забавы выступае Росатом. А хэдлайнерам заяўлены нейкі маскоўскі спявак Антон Токарев.
