фота ілюстрацыйнае

Улады Гародні прыраўнялі моладзевыя квізы да масавых мерапрыемстваў – цяпер арганізатараў абавязалі атрымліваць дазвол на іх правядзенне. Гэта працяг дзяржаўнай палітыкі ўводзіць цэнзуру і трымаць пад кантролем усе сходы і сустрэчы. Так хутка дойдзе і да прыснапамятнага “больш чым двум не збірацца”.

Бальшыня запланаваных на жнівень гульняў у горадзе над Нёманам ужо адмененыя. Першым пра адмену паведаміў адзін з найстарэйшых гарадзенскіх квізаў «VSпомнить VSё». Праз некалькі дзён стала вядома, што не будзе і іншых гульняў. На кожную асобную гульню цяпер трэба атрымліваць дазвол як на “массовое мероприятие”.

Напэўна ўлады кіруюцца наступнымі меркаваннямі: па-першае, трэба забараніць усё, што арганізавана не ўладамі і не іх структурамі, каб выключыць кожную самастойнасць; па-другое, гэтыя квізы зараз пастараюцца ўсунуць пад дзяржаўныя структуры, кшталту БРСМ і ім падобныя, а значыць “прышчапіць” іх да сваёй ідэалогіі; ну і па-трэцяе, такія квізы развіваюць колагляд і інтэлект у моладзі, а гэта не патрэбна ўсё той жа дзяржаўнай ідэалогіі, якая патрабуе не самастойнага мыслення, а паслухмяных “шрубак”.