Свіслацкі райвыканкам

У Свіслачы рыхтуюцца да фестывалю “Бацькава булка”, б’юцца за ўраджай і пры гэтым яшчэ працягваюць знаходзіць праявы “экстрэмізму”. Гэта стала вядома з планёркі, якую праводзіў начальнік мясцовай вертыкалі Андрэй Грыцкевіч. Пры гэтым старшыня райвыканкаму даў глыбокамудрую ўстаноўку падначаленым: «Отдыхать будем зимой, а сейчас – максимум усилий на уборочную кампанию и другие сельхозработы».

Справаздачыўся на планёрцы і мясцовы РАУС. Паводле рапарту перад чыноўнікамі за мінулы тыдзень у Свіслацкім раёне “в оперативно-дежурную службу поступило 35 сообщений, пять из них – с признаками состава преступления. В этом списке и три факта хищения окрашенного дизельного топлива. Два случая зарегистрированы в ОАО «Акр-Агро», один – в предприятии мелиоративных систем. Выявлено 2 факта самогоноварения, одно экстремистское правонарушение, а также факт нарушения выгула животных”.