
За што толькі не караюць насельнікаў Беларусі. Але дзяржаўныя структуры ўсё часцей працягваюць пагражаць адказнасцю. Пры Сталіну беларускіх сялян жорстка судзілі за пару падабраных каласкоў. А зараз папярэджваюць пра тое, што будуць штрафаваць за здымкі ў полі сярод сланечнікаў.
Папераджальным органам выступіў на гэты раз официальный представитель УВД Гродненского облисполкома Ярослав Василевский. Ён падкрэсліў, што “за уничтожение или порчу посевов предусмотрена ответственность как за умышленное повреждение чужого имущества”. Штраф складзе да 30 базавых велічынь, а гэта 1350 рублёў.

Пры тым грамадзянам літасціва дазваляюць фатаграфавацца на фоне сланечнікаў, але толькі з дарогі (а як жа бяспека руху?!) ці з узбочыны. “Заходить вглубь поля категорически запрещено” – папярэдзіў “прэдставіцель закону”. Застаецца толькі рытарычнае пытанне да тых, хто адраджае савецкія “традыцыі” – а як жа з дэвізам “всё вокруг колхозное – всё вокруг моё”!?
