МУС РБ

У «спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 4 прозвішчы — цяпер у ім 6819 чалавек

14 жніўня МУС зрабіла традыцыйнае пятніцавае абнаўленне «Пераліку грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

У спіс дадалі Даніілу Штагге, Дзяніса Халайдава, Сяргея Крука і Івана Луніна.

Такім чынам, цяпер у «спісе экстрэмістаў» ужо 6819 чалавек.

Кнігі Паўла Севярынца, рэсурс PROINFO і старонкі ў сацсетках папоўнілі «экстрэмісцкі» спіс

Міністэрства інфармацыі абнавіла «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў». У яго трапілі:

  • TikTok-акаўнты: «pershy» (pershy), «@media­palesse» (Palesse), «#ЖЫВЕБЕЛАРУСЬ», «Жыве беларусь», «Проверяем Беларусь», «Святы Байструк КОЛА-КОЛЯ»;
  • Instagram-акаўнты: «Проверяем Беларусь», «majsternia_ps», «natalya.kukisheva» (Natalya Kukisheva), «zhyvye_vechna» (Alena Shynkarevich), «alesvetras» (Алесь Ветразь), «volnylitvin» (Bielaruskaja Spadčyna), «freefoman» (Freefoman | Сидел за слово. Теперь говорю.), «uladz_bel»;
  • старонка ў Threads: «Проверяем Беларусь»;
  • суполка ў X (Twitter): «Proinfo Informática»;
  • суполка ва «ВКонтакте»: «Про Инфо»;
  • суполка ў «Одноклассниках»: «Про Лунинец»;
  • Telegram-акаўнт: «Proinfo»;
  • сайты і рэсурсы: «PROINFO»;
  • кнігі: «Паўстаньне Беларусі» Пятра Рудкоўскага (2007), «Пакаленьне Маладога Фронту» Паўла Севярынца (2004), «Палітычная сістэма Рэспублікі Беларусь» Уладзіміра Роўды (2011), «Кошт свабоды, ці Спавядальнасць апазіцыйнага палітыка» Сяргея Скрабца, «Быкаў на Свабодзе» (Бібліятэка Свабоды), «Ненасілле і Беларусь» (Варшава, 1999).