Яўген Шарлан атрымаў адукацыю ў БДУІР і з’ехаў жыць за мяжу. Калі меркаваць па сацсетках, паездкі на радзіму скончыліся крымінальнай справай — цяпер мужчына ў СІЗА.

Яўгену Шарлану 40 гадоў. Ён родам з Ліды. У 2008 годзе мужчына атрымаў дыплом факультэта камп’ютарнага праектавання Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі (БДУІР).
Калі меркаваць па ягоных сацсетках, Яўген з’ехаў з краіны і жыў у Польшчы, у Кракаве. Ён перыядычна ездзіў у Беларусь. Пра абставіны і час яго затрымання невядома.
Яўгена абвінавачваюць паводле артыкула 130 Крымінальнага кодэкса Беларусі — «распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці». Звычайна па гэтым артыкуле судзяць беларусаў за рэзкія каментары ў інтэрнэце на адрас сілавікоў, суддзяў або чыноўнікаў. Санкцыя артыкула прадугледжвае да 12 гадоў пазбаўлення волі ў залежнасці ад часткі артыкула.
Цяпер Яўген у СІЗА. Улады дадалі мужчыну ў «спіс тэрарыстаў».
Наша Ніва
