
Восем пагадненняў аб супрацы з міністэрствамі, паміж раёнамі, асацыяцыямі, каледжамі заключаны на V З’ездзе малых гарадоў Гардзенскай вобласці і Ніжагародскай вобласці, які прайшоў у пасёлку Дзівеева на Ніжагародчыне, што ў Расеі. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Гродзенскім абласным Савеце „дэпутатаў”.
Арганізатарам з беларускага боку выступае партнёрскі альянс “5+”, які аб’ядноўвае Ваўкавыскі, Зэльвенскі, Мастоўскі, Свіслацкі, Слонімскі, Шчучынскі і Воранаўскі раёны Гарадзенскай вобласці. Ён быў створаны яшчэ ў 2021 годзе.
Мяркуючы па размаху з’езду арганізатары “саюзнай інтэграцыі” не шкадуюць грошай падаткаплацельнікаў. У Ніжагародскую вобласць звазілі з Гарадзеншчыны больш 100 “слугаў народу”. Мясцовых расейскіх чыноўнікаў было яшчэ больш – каля 300.
Сярод іншага варта звярнуць увагу на тое, што “Соглашение о взаимодействии и сотрудничестве подписано между Нижегородским региональным отделением Всероссийской политической партии “Единая Россия” и Гродненским областным отделением Белорусской партии “Белая Русь”. Гэта яшчэ раз падкрэслівае, што такія форумы найперш маюць не эканамічны, а ідэалагічны падтэкст.
