фота ілюстрацыйнае

Выезду з Беларусі ў Польшчу цяпер чакаюць больш за 2 тысячы легкавікоў. Самая цяжкая сітуацыя – у Берасці, там чаканне сягае ледзьве не трох сутак.

На памежных пунктах Гарадзеншчыны сітуацыя лепшая:

У Брузгах стаіць каля легкавікоў, на кантроль выклікаюць тых, хто зарэгістраваўся раніцою 19 жніўня. Выходзіць, што тут чакаюць крыху больш за суткі. Па той бок мяжы нікога няма, кіроўцы сведчаць, што праходзяць мяжу за гадзіну.

У Бераставіцы налічылі 350 аўтаў, час чакання тут – паўтары сутак: у пункт пропуску выклікаюць тых, хто зарэгістраваўся ў чарзе апоўначы 19 жніўня. Аўтобуснай чаргі няма, пасажыры паведамляюць, што агулам афармленне займае там каля 7–9 гадзінаў. Па той бок мяжы ў Баброўніках – пуста.

У Каменным Логу на мяжы з Літвою каля 230 легкавых машынаў. У параўнанні з польскай мяжою, чакаць даводзіцца параўнальна нядоўга, каля 10 гадзінаў.

160 аўтаў – у Беняконях. Гэты пункт пропуску – самы свабодны на межах з краінамі Еўразвязу і самы хуткі: проста цяпер на кантроль выклікаюць тых, хто зарэгістраваўся ў чарзе а 6:00.

Што ў Каменным Логу, што ў Беняконях аўтобусы ідуць без замінак. Як сведчаць падарожнікі, мяжу праходзяць за 2–3 гадзіны, максімум – за 5.

У Літве ў бок Беларусі чэргаў няма.