Павел Белавус

Заснавальнік крамы Symbal.bу і культурны мэнэджэр, нараджэнец Ліды, палітычны вязень Павел Белавус за кратамі сустракае чарговы дзень нараджэння. Сёння Паўлу спаўняецца 39 гадоў.

Паўла Белавус 11 траўня 2023 году быў засуджаны Менскім гарадскім сужом ажно да 13 гадоў калоніі, карны прысуд аформіла суддзя Жанна Брысіна. Культурнага дзеяча звінавацілі паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку за „здраду дзяржаве” (ч. 1 арт. 356 КК). У абвінавачванні гаворыцца, што Павел „распаўсюджваў ідэі беларускага нацыяналізму”, вёў „антыдзяржаўную дзейнасць», «стымуляваў варожасць суайчыннікаў у дачыненні да Радзімы”.

Таксама Паўла звінавацілі ў «кіраўніцтве экстрэмісцкім фармаваннем” — „Беларускай Радай культуры”, якая была прызнана „фармаваннем”, калі палітвязень ужо як сем месяцаў утрымліваўся пад вартай.

У чэрвені 2023 году Белавуса перавялі ў шклоўскую калонію № 17. У красавіку 2024 году яго судзілі яшчэ раз у Менскім гарадскім судзе, тая ж суддзя Брысіна. А ў лютым 2026 году Паўла Белавуса перавялі ў магілёўскую турму № 4