
Ваўкавыскі ваенкамат
З 26 жніўня ў Ваўкавыскім раёне пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкаму пройдуць вучэбныя зборы з ваеннаабавязанымі, пра гэта паведаміла Мінабароны.
Цягам гэтых збораў плануецца:
прыём ваеннаабавязаных тэрытарыяльных войскаў і іх усебаковае забеспячэнне;
аднаўленне навыкаў камандавага складу па кіраванні падначаленымі;
рыхтоўля ваеннаабавязаных да выканання “задач” у адпаведнасці з пасадамі;
адпрацоўка пытанняў фармавання, рыхтоўлі і прымянення атрадаў народнага апалчэння.
На завяршальным этапе пройдуць камандна-штабное і тактычнае вучэнні.
Апошнімі гадамі розныя зборы і вучэнні ў Ваўкавыскім раёне праходзяць асабліва часта:
