Русіфікацыя Гародні ніяк ня можа дасягнуць дна. На чарговым “Дні гораду”, які будзе доўжыцца 4 і 5 верасня будзе асабліва шмат расейшчыны, а хэдлайнеерам выступіць нейкі расейскі выканаўца ротам пад мянушкай MOT. Большай абразы для жыхароў гораду і прыдумаць цяжка.

Рупары прапаганды, захлёбваючыся ў экстазе, пішуць наступнае: Праздничные мероприятия будут объединены общей концепцией «Гродно – город-праздник, город счастливых людей».
На свяце зноў будзе шмат мілітарнай ідэалогіі і адпаведных мерапрыемстваў. А да ўсяго яшчэ пакажуць художаственный фільм “ГДР”, які здымалі ў Гародні – напэўна агітка пра тое, як добра жылося ў сацыялістычным лагеры.
