пракуратура Гродзенскай вобласці

Гарадзенская пракуратура ў дзяржаўных медыях зноў хваліцца, што займалася прафілактыкай бяспекі дзяцей і школьнікаў: “Во время летних каникул прокурорами Гродненщины систематически проводились надзорные мероприятия, направленные на обеспечение безопасности детей. Выявлены отдельные нарушения, которые по требованию прокуроров устранены”.

Далей інфармуецца, што нягледзячы на ​​значны аб’ём работы, праведзены зацікаўленымі органамі ў гэтым кірунку, пракурорскімі праверкамі ў 16 раёнах вобласці адзначаны недахопы ў дзейнасці аздараўленчых лагераў. Так, устаноўлены факты невыканання санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў пры арганізацыі харчавання дзяцей, парушэнні ўмоў захоўвання прадуктаў, тэхналогіі прыгатавання ежы, неналежнага ўтрымання харчаблокаў, невыканання патрабаванняў бяспекі. Адзначаны недахопы пры ажыццяўленні выхаваўчага працэсу, а таксама ў арганізацыі работы з кадрамі.

Падаюцца прыклады розных парушэнняў у Гародні, дзіцячых лагерах Зэльвенскага і Смаргонскага раёнаў.

“Всего по результатам проведенных в летний период проверок соблюдения законодательства, направленного на обеспечение безопасности жизнедеятельности детей, органами прокуратуры области в адрес руководителей местных исполнительных и распорядительных органов, других организаций внесено 33 представления, вынесено 30 предписаний. По результатам рассмотрения актов прокурорского надзора к дисциплинарной ответственности привлечены 27 лиц.“.