
фота ілюстрацыйнае
Публікацыя агульнарасейскай базы “міждзяржаўнага вышуку” па крымінальных справах дазваляе паглядзець колькі чалавек з якога рэгіёна ў яе ўпісаныя. У гэтай базе тысячы людзей з Беларусі. МУС Гарадзенскай вообласці падала ў гэтую базу 669 чалавек з рэгістрацыяй у Гарадзенскай вобласці. Характэрна, што з кожным годам колькасць палітычных “злачынцаў” цэлы час расла.
Пералічым тут шэраг вядомых асобаў з гэтай базы, сярод якіх гарадзенскія журналісты, грамадскія актывісты, былыя палітвязні, людзі, якіх пераследавалі пасля 2020 году па палітычных матывах, у тым ліку судзілі завочна:
Іван Каспяровіч (занесены ў базу ў траўні 2021 года), Уладзімір Родчанка (люты 2022), Юрась Дзяшук (красавік 2022), Пётр Анісімовіч (чэрвень 2022), Рэгіна Лавор (чэрвень 2023), Павел Шурмей (чэрвень 2023, паўторна лістапад 2024), Алесь Зарэмбюк (ліпень 2023), Ігар Раманавіч Банцар (жнівень 2023), Вадзім Саранчукоў, Уладзімір Хільмановіч, Алесь Кіркевіч, Сяргей Верамеенка (усе – снежань 2023), Анджэй Пісальнік, Дзяніс Чашчэвік, Тацяна Кулевіч (усе – студзень 2024), Павел Міцкевіч (сакавік 2024), Ірына Чарняўка, Ежы Грыгенча, Георгі Рой (усе – красавік 2024), Вольга Верамеенка (травень 2024), Вольга Івашына, Юлія Сліўко (абедзве – чэрвень 2024), Ірына Новік (лістапад 2024), Аліна Суравец, Вольга Швед, Вадзім Ермашук (усе – люты 2025), Аляксандр Мілюк (сакавік 2025), Алесь Дзянісаў (травень 2025), Аляксей Радс (чэрвень 2025), Алесь Залеўскі (ліпень 2025), Андрэй Аўсіевіч, Андрэй Мялешка (абодва – жнівень 2025), Мікіта Забуга (кастрычнік 2025), Васіль Калач (снежань 2025), Сяргей Бесараб (красавік 2026), Руслан Кулевіч (травень 2026), Павел Мажэйка (чэрвень 2026), Аляксей Галоўкін, Юлія Коцкая (абое – ліпень 2026).
