
У Астравецкім раёне прызначана новая начальніца ааддзелу адукацыі райвыканкаму. Ёй стала Людміла Сасноўская.
Паводле адукацыі яна педагог, скончыла Лідскую педагагічную вучэльню. Сама нараджэнка Астравецкага раёну, значны час працавала настаўніцай пачатковых класаў у Трокеніках. Пасля закрыцця школы ў гэтай вёсцы ўзначаліла Варонскую пачатковую школу-дзіцячы садок. А праз 6 гадоў стала дырэктаркай сярэдняй школы №3 у другім мікрараёне Астраўца і працавала на гэтай пасадзе 7 гадоў.
Зараз жа Сасноўскую прызначылі кіраваць усёй адукацыяй Астравецкага раёну.
Новая начальніца выразна дэкляравала задачы, якія ёй паставілі: Среди задач, которые ставлю перед собой: воспитание настоящих граждан нашей страны, поднятие на более высокий уровень олимпиадного движения, проведение качественной профориентационной работы, популяризация военно-патриотического направления и робототехники.
