28 жніўня старшыня гарадзенскага аблвыканкаму Юрый Караеў інспектаваў Карэлічы перад правядзенннем там “Дажынак”. Яны пройдуць 26 верасня. Паводле мілітарнай традыцыі збор чыноўнікаў на паказушную нараду называюць “штабам”.

Паведамляецца, што на сёння абноўлена больш 30 тысяч квадратных метраў дарогаў, адрамантаваныя фасады чатырох шматкватэрных дамоў, яшчэ 7 нібыта ў працы. У верасні таксама “здадуць” новы 7-павярховы дом і два інтэрнаты.
Таксама працягваюць будаваць басейн.
“Юрий Караев поручил устранить мелкие недочеты и призвал жителей активно участвовать в наведении порядка”.
