краты

Станам на сёння, 30 жніўня, прызнаныя палітычнымі вязнямі 889 чалавек. Усяго з пачатку прэзідэнцкай кампаніі-2020 такі статус атрымалі 4790 асобаў. Гэтыя лічбы называе праваабарончы цэнтр “Вясна”.

З свайго боку ініцыятыва dissidentby паведамляе пра 946 палітычных зняволеных станам на сёння. З іх 129 жанчына, 21 чалавекі былі адпраўленыя на прымусовае лячэнне. За кратамі ў Беларусі застаюцца 20 прадстаўнікоў медыя.

Рэальна палітычных вязняў намнога больш. Пра некаторых невядома з розных прычын, іншыя не пажадалі мець такі статус з-за магчымага больш жорсткага пераследу.

У 2021-2024 гадах, паводле аналітыкаў, штогод было ад 6 300 да 6 550 затрыманьняў. У 2025 годзе было не менш за 1 254 засуджаных па палітычна матываваных крымінальных справах, а з пачатку студзеня да чэрвеня 2026 года яшчэ не менш за 500 чалавек падпалі пад крымінальны пераслед.

Паводле аўтараў дакладу «Wanted by Dictator: Red Notice State» («Іх шукае дыктатар: дзяржава чырвоных сігналаў»), з 2020 году больш за 65 000 беларусаў падвергліся палітычна матываваным затрыманьням і далейшаму пераследу. За гэты ж пэрыяд вынесьлі не менш за 8590 прысудаў па палітычна матываваных справах.