Джон Коул

Спецпасланнік ЗША па Беларусі Джон Коўл заявіў, што плануе зноў наведаць Беларусь у сярэдзіне верасня. Пра гэта ён расказаў у інтэрв’ю «Голасу Амерыкі».

«Праз пару тыдняў я зноў збіраюся паехаць у Беларусь і спадзяюся дамагчыся вызвалення яшчэ большай колькасці палітвязняў. Думаю, што мне гэта ўдасца».

Паводле Коўла, ЗША ўжо дамагліся вызвалення каля 700–800 палітвязняў. Цяпер ён спадзяецца давесці гэтую лічбу да 1000 чалавек.

«Сярод палітвязняў, вызвалення якіх удалося дамагчыся, ёсць добра вядомыя ў свеце імёны, напрыклад, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру [Алесь Бяляцкі]. Наколькі мне вядома, амаль усе найбольш вядомыя зняволеныя былі вызваленыя. Мне таксама ўдалося дамовіцца пра вызваленне многіх удзельнікаў падзей 2020 года, якія змаглі застацца ў Беларусі і вярнуцца дадому. Для мяне гэта было вельмі важна», — сказаў Коўл.