турма

Павал Севярынец у сваім новым допісе падзяліўся рэаліямі турэмнага жыцця ў ШІЗА і карцарах, дзе забароненыя любыя прадметы гігіены: «Часам здзіраў пальцы да крыві».

Севярынец піша, што калі месяцамі сядзіш у бетонных скрынях, дзе забаронена ўсё, праблема стрыжкі пазногцяў ператвараецца ў сур’ёзную рэч.

«Нельга нажніцы. Нельга кусачкі. Нельга лязо. Нельга станкі для галення.

Бетонны пыл і бруд забіваюцца пад пазногці. А за месяц, два ці тры кіпці вырастаюць, самі ўявіце, ого-го.

А як пастрыгчы пазногці? Ніяк.

У карцарах Акрэсціна быў прыладзіўся сточваць пазногці аб металёвыя шрубы. Часам здзіраў пальцы да крыві — затое не было адчування, што ты звер, якога заперлі ў бетонны мяшок», — распавядае Севярынец.

У ШІЗА Шклова ці Гарадзенскай крытай такіх шрубаў знайсці не ўдавалася, таму даводзілася сточваць пазногці на адным ці некалькіх пальцах аб бетон ці цэмент паміж пліткамі.