
5 і 6 верасня на Магілёўшчыне ў Касцюковічах пройдзе чарговы традыцыйны Дзень беларускага пісьменства. Гарадзенскія прапагандысты пахваліліся тым, што яны прадставіць на гэтым свяце. Далей цытата:
“На гэтай пляцоўцы прынёманскі край прадставіць кніжныя навінкі і публікацыі, прысвечаныя багатай культурнай спадчыне рэгіёна. Асобныя тэматычныя падборкі будуць прысвечаны Году беларускай жанчыны і 85-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Таксама ў экспазіцыю ўвайшлі выданні пра Гродна і яго наваколле”.
Асобны тэматычны блок прысвецяць рэгіянальным СМІ.
Адзін з такіх праектаў – «Жаночы твар Перамогі» рэдакцыі газеты «Гродзенская праўда». У ім гісторыя Вялікай Айчыннай вайны паказана праз лёсы жанчын – тых, хто ваяваў на фронце, удзельнічаў у партызанскім руху і працаваў у тыле.
У гістарычную экспазіцыю Гродзеншчыны ўвайдзе кніга «Первая всеобщая перепись населенія Россійской имперіи: 1897 г. Гродненская губернія» 1904 года, якая прапануе дэталёвы зрэз грамадства на мяжы стагоддзяў – ад саслоўяў і прафесій да ўзроўню пісьменнасці жыхароў. Атмасферу канца XIX стагоддзя ўзнавіць «Обзоръ Гродненской губерні за 1894 годъ» 1895 года.
Яшчэ два дарэвалюцыйныя фаліянты прысвечаны галоўным святыням Гродна. Кніга «Православный Софійскій соборъ въ гор. Гроднъ: краткій историческій очеркъ по документамъ архива Гродненской духовной консисторіи» 1907 года раскрые летапіс сабора, гісторыю яго будаўніцтва і ролю ў лёсе гараджан. Важнай часткай выставы стане выданне «Древняя Коложская Церковь во имя святыхъ князей Бориса и Гльба въ городь Гроднь» 1908 года, у якім апісаны архітэктура гэтага ўнікальнага помніка, наступствы прыроднай катастрофы 1853 года і выратавальныя аднаўленчыя работы канца XIX стагоддзя.
Уся гісторыя Гарадзеншчыны будзе прадстаўлена праз міфалагему расейскай і савецкай гістарыяграфіі.
