
фота ілюстрацыйнае
Невядомыя асобы апошнім часам сталі пісаць некаторым гарадзенскім палітэмігрантам. За апошні тыдзень зафіксаваныя два такія выпадкі. Меркавана, што такія правакацыі робяць прадстаўнікі спецслужбаў.
Гарадзенцам, якія знаходзяцца ў эміграцыі, намякаюць на супрацу і як следства нібыта “бяспечнае вяртанне дамоў”.
Праваабаронцы раяць усім, каму пішуць падазроныя асобы з мэтай правакацыі, агучваць такія выпадкі.
