Былы палітвязень, журналіст Анджэй Пачобут 15 верасня бяспечна вярнуўся з Беларусі ў Польшчу. На радзіме ён правёў роўна тыдзень, паведамляе Gazeta Wyborcza. Ніякіх перашкодаў яму ў час побыту ў Беларусі ўлады не рабілі.

аводле кіраўніцы Саюза палякаў у Беларусі Анжалікі Борыс, якая суправаджала Пачобута, паездка прайшла без перашкод. Журналіст пабачыўся з роднымі, у тым ліку з бацькам, сябрамі і былымі палітвязнямі. Сярод іх — доктар Андрэй Любецкі, з якім Пачобут знаходзіўся ў суседніх камерах Жодзінскага СІЗА.
Таксама адбыліся сустрэчы з актывістамі Саюза палякаў і пажылымі жанчынамі, якія перадавалі яму пасылкі ў турму.
«Яны абдымалі яго і плакалі», — расказала Борыс агенцтву PAP. Паводле яе, сустрэча мела вялікае значэнне для падтрымання духу арганізацыі і была вельмі кранальнай. Пачобута паўсюль прымалі «як суайчынніка і героя», адзначыла яна.
Пачобут прыехаў у Беларусь 8 верасня. Пасля вызвалення з лукашэнкаўскай турмы яго вывезлі ў Польшчу. Раней паведамлялася, што журналіст таксама плануе наведаць ЗША і Канаду.
