
Кожную суботу ў 8:00 па беларускім часе ў эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма “Вясна”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.
Прэм’еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.
Хроніка: У Беларусі памілавалі 25 палітвязняў. Іх прымусова дэпартавалі з краіны ў Літву. Як пакрокава разгортваліся падзеі?
“Радасць са слязамі на вачах”.
Каментар: Разбіраем новы даклад Групы незалежных экспертаў па становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі — “Удзел дзяржаўных інстытутаў Рэспублікі Беларусь у парушэннях правоў чалавека ў крымінальным працэсе”.
У музычных паўзах прагучаць розныя праекты, у якіх прыняў удзел Аляксандр Чумакоў, музыка, майстар па вырабе гусляў і ўжо былы палітвязень, які апынуўся ў спісе апошніх вызваленых.
