МУС РБ

18 верасня ў Беларусі чарговы раз абнавілі “спіс грамадзян, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці”, які вядзе Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі. У яго ўнеслі 11 чалавек. Пераважная большасць з іх асуджаная паводле артыкула 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

У спіс трапілі: 

  • Галіна Устюгова;
  • Ігар Лінчэўскі;
  • Наталля Давідзенка;
  • Уладзіслаў Беднякоў;
  • Сяргей Костка;
  • Сяргей Волкаў;
  • Дзмітрый Дзік;
  • Сяргей Сініцкі;
  • Аляксандр Семіглазаў;
  • Аляксей Храловіч;
  • Васіль Купрацэвіч.

Падставай для ўключэння ў спіс сталі судовыя прысуды, якія ўжо набылі законную сілу.

Новых людзей з Гарадзеншчыны на гэты раз у “спіс экстрэмістаў” не дадалося.

Праваабаронцы разглядаюць выкарыстанне беларускімі ўладамі “экстрэмісцкага” заканадаўства як адзін з інструментаў палітычнага пераследу. Пры гэтым у кожным канкрэтным выпадку неабходна адрозніваць сам факт уключэння ў дзяржаўны пералік, артыкул прысуду і абставіны, якія следства і суд паклалі ў яго аснову.

Цяпер у “спісе экстрэмістаў” ужо 6917 чалавек.